Правілы работы наведвальнікаў з музейнымі прадметамі, навукова-дапаможнымі і сыравіннымі матэрыяламі

1. Дадзеныя Правілы распрацаваны ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры і ўстанаўліваюць правілы доступу наведвальнікаў да музейнага фонду дзяржаўнай установы “Валожынскі  краязнаўчы музей” (далей – музей) і работы наведвальнікаў музея з музейнымі прадметамі, навукова-дапаможнымі і сыравіннымі матэрыяламі.

        2. Музейныя прадметы, навукова-дапаможныя і сыравінныя матэрыялы, якія змешчаны ў пастаяннай экспазіцыі і (або) часовых экспазіцыях музея, з’яўляюцца даступнымі для візуальнага агляду наведвальнікамі музея.

    3. Музейныя прадметы, навукова-дапаможныя і сыравінныя матэрыялы, якія знаходзяцца ў фондасховішчы музея, з’яўляюцца даступнымі для агляду наведвальнікамі музея ў парадку, які ўстанаўліваецца дадзенымі Правіламі.

   4. Дакладная інфармацыя аб асабліва каштоўных музейных прадметах, якія захоўваюцца ў музеі, уключана ў Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь і з’яўляецца даступнай для наведвальнікаў музея.

  5. Доступ да інфармацыі, якая змешчана ў друкаваных і электронных каталогах музея, з’яўляецца адкрытай, за выключэннем інфармацыі аб музейных прадметах, якія залічаны ў культурна-гістарычны фонд Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў і каштоўных камянёў Рэспублікі Беларусь або якія адносяцца да зброі, а таксама інфармацыі аб асобах, якія перадалі ў музей музейныя прадметы, навукова-дапаможныя і сыравінныя матэрыялы.

  6. Інфармацыя аб паходжанні, коште, дакладным месцы знаходжання музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, зафіксаваная ва ўліковых дакументах музея, з’яўляецца службовай.

  7. Работа наведвальнікаў музея з музейнымі прадметамі, навукова-дапаможнымі і сыравіннымі матэрыяламі, якія захоўваюцца ў музеі, выконваецца на падставе пісьмовай заявы, у якой указваецца дакладная і аргументаваная мэта работы, і пісьмовага дазволу дырэктара музея.

    8. У мэтах забеспячэння захаванасці музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў і выключэння магчымага негатыўнага на іх уздзеяння доступ наведвальнікаў музея да работы з музейнымі прадметамі, навукова-дапаможнымі і сыравіннымі матэрыяламі, якія захоўваюцца ў музеі, можа быць абмежаваны, калі:

                8.1. музейны прадмет, навукова-дапаможны і сыравінны матэрыял маюць нездавальняючы стан захаванасці;

                8.2. адкрыты доступ да музейнага прадмета, навукова-дапаможнага і сыравіннага матэрыялу пагражае іх захаванасці;

       8.3. музейны прадмет, навукова-дапаможны і сыравінны матэрыял знаходзяцца ў працэсе кансервацыі або рэстаўрацыі;

       8.4. музейны прадмет, навукова-дапаможны і сыравінны матэрыял знаходзяцца ў працэсе тэхнічнага афармлення, навуковых даследванняў музейных работнікаў;

       8.5. музейны прадмет з’яўляецца аўтэнтычнай формай пісьменнасці або выяўленчага мастацтва (дакументы, рукапісы, старадрукаваныя выданні, фотадакументы, графіка і іншае);

      8.6. музейны прадмет з’яўляецца асабліва каштоўным музейным прадметам;

      8.7. музейны прадмет знаходзіцца на спецыяльным уліку;

      8.8. музейныя прадметы маюць статус гісторыка-культурных каштоўнасцей і ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь;

      8.9. музейныя прадметы адносяцца да калекцыі “Скарбы”.

9. Пры наяўнасці страхавых копій музейных прадметаў, якія з’яўляюцца аўтэнтычнай формай пісьменнасці або выяўленчага мастацтва (дакументы, рукапісы, старадрукаваныя выданні, фотадакументы, графіка і іншае), для работы наведвальнікам музея прадастаўляюцца страхавыя копіі такіх музейных прадметаў.

10. Забараняецца выкарыстанне музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў ва ўмовах, якія ствараюць пагрозу іх захаванасці і (або) могуць прывесці да іх пашкоджання, страты або знішчэння.

11. Музей арганізуе работу наведвальнікаў музея з музейнымі прадметамі, навукова-дапаможнымі і сыравіннымі матэрыяламі ў асобных або службовых памяшканнях і ў прысутнасці галоўнага захавальніка музея. Работа наведвальнікаў музея з музейнымі прадметамі, навукова-дапаможнымі і сыравіннымі матэрыяламі ў фондасховішчы музея не дапускаецца, за выключэннем выпадкаў, калі музейныя прадметы, навукова-дапаможныя і сыравінныя матэрыялы маюць вялікія памеры.

12. Наведвальнікі музея, якія атрымалі доступ да музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, павінны быць зарэгістраваны ў журнале рэгістрацыі наведвальнікаў музея і азнаёмлены з правіламі работы наведвальнікаў музея з музейнымі прадметамі, навукова-дапаможнымі і сыравіннымі матэрыяламі пад роспіс.

13. Правілы работы наведвальнікаў музея з музейнымі прадметамі, навукова-дапаможнымі і сыравіннымі матэрыяламі зацвярджаюцца дырэктарам музея.

14. Правілы работы наведвальнікаў музея з музейнымі прадметамі, навукова-дапаможнымі і сыравіннымі матэрыяламі захоўваюцца ў аддзеле навукова-фондавай работы.

15. Выраб выяўленчай, друкаванай, сувенірнай і іншай тыражаванай прадукцыі і вытворчасць тавараў народнага спажывання з выкарыстаннем выяў музейных прадметаў, а таксама публікацыя выяў музейных прадметаў ажыццяўляецца толькі з пісьмовага дазволу адміністрацыі музея.

16. Парушэнне дадзеных Правіл, а таксама  пашкоджанне, страта або знішчэнне музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў з’яўляецца падставай для прыцягнення наведвальнікаў музея да адміністратыўнай, матэрыяльнай і (або) іншых відаў адказнасці ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.