Дзяржаўная ўстанова «Валожынскі краязнаўчы музей»
Музей быў заснаваны ў 2000 г. Для наведвальнікаў працуе з лютага 2006 г. Асноўная місія музея — збіраць, захоўваць і папулярызаваць прадметы музейнага значэння, якія раскрываюць гісторыю Валожынскага краю. На тэрыторыі раёна знаходзіцца ўнікальны прыродны помнік — Налібоцкая пушча, які захаваўся ў сваіх сярэдневяковых межах. Галоўная задача, якая стаіць перад музеем, — унесці сваю лепту ў захаванне старажытнага помніка прыроды.
Агульная колькасць адзінак захоўвання – 8237 (01.01.2025 г.).