Cемінар: “Год народнага адзінства ў кантэксце  работы дзяржаўных музеяў Мінскай вобласці”

5 жніўня на базе ДУ “Нацыянальны гістарычны музей” адбыўся  абласны семінар: “Год народнага адзінства ў кантэксце  работы дзяржаўных музеяў Мінскай вобласці”.  На семінар былі запрошаны дырэктары раённых музеяў. Галоўным пытаннем стала правядзенне акцыі “У адзінстве – сіла!” Падчас  акцыі  дзяржаўнымі музеямі Мінскай вобласці будзе створана сумесная часовая экспазіцыя, прысвечаная  гістарычнаму падзелу і аднаўленню тэрытарыяльнай цэласці БССР у 1921-1939 гг.

 Галоўная мэта акцыі: згуртаванне беларускага народа на аснове ідэй суверэнітэту і незалежнасці краіны, фарміравання і ўмацавання ў насельніцтва грамадзянска-патрыятычных, духоўна-маральных якасцяў, беларускай ідэнтычнасці, пачуцця адзінства і прымнажэння гістарычнай і духоўнай спадчыны, што выявілася ў подзвігах і дасягненнях беларускага народа. Валожынскі краязнаўчы музей ужо пачаў сваю працу ў гэтым накірунку.

585