Правілы наведвання музеяў

 

Правілы наведвання

дзяржаўнай установы “Валожынскі краязнаўчы музей”

Агульныя палажэнні.

         1.1. Дадзеныя Правілы распрацаваны ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры і Статутам дзяржаўнай установы “Валожынскі краязнаўчы музей” (далей – музей) і накіраваны на забеспячэнне парадку і бяспекі пры наведванні пастаяннай экспазіцыі і часовых экспазіцый музея, на паляпшэнне абслугоўвання наведвальнікаў музея.

         1.2. Музей адкрыты для наведвальнікаў штодзённа, акрамя панядзелка (выхадны дзень), з 09-00 да 18-00 без перапынка на абед. У выхадныя і перадсвяточныя дні музей адкрыты для наведвальнікаў з 09-00 да 17-00.   Праца музея ў святочныя дні вызначаецца дырэктарам музея ў кожным канкрэтным выпадку.

         1.3. Музей ажыццяўляе продаж уваходных білетаў на наведванне пастаяннай экспазіцыі музея і (або) на наведванне часовых экспазіцый музея і прымае аплату за экскурсійнае абслугоўванне па пастаяннай і (або) па часовых экспазіцыях музея праз касу музея.

         1.4. Продаж касай музея ўваходных білетаў і аплата за экскурсійнае абслугоўванне спыняюцца ў 17-30.

         1.5. Уваходны білет і аплата за экскурсійнае абслугоўванне даюць права на аднаразовае наведванне пастаяннай экспазіцыі музея і (або) аднаразовае наведванне часовых экспазіцый музея і на аднаразовае экскурсійнае абслугоўванне. Для паўторнага наведвання музея ў той жа дзень наведвальнік набывае новы ўваходны білет і ажыццяўляе новую аплату за экскурсійнае абслугоўванне.

         1.6. Кошт ўваходных білетаў і экскурсійнага абслугоўвання вызначаецца ў прэйскуранце цэн, які размяшчаецца на касе музея.

         1.7. Экскурсійнае абслугоўванне ажыццяўляецца як па папярэдняй заяўцы (тэл. 80177755865), так і ў парадку чаргі. Групы, якія не падалі заяўку, абслугоўваюцца пасля заяўленых груп.

         1.8. Экскурсійнае абслугоўванне ажыццяўляецца толькі навуковымі супрацоўнікамі музея.

         1.9. Музей можа быць зачынены для наведвання па тэхнічных прычынах і (або) на час правядзення запланаваных культурна-адукацыйных мерапрыемстваў, аб чым наведвальнікі папярэджваюцца шляхам размяшчэння аб’яў на бачным месцы (інфармацыйны стэнд музея).

         1.10. Распаўсюджванне друкаванай прадукцыі рэкламнага і (або) іншага інфармацыйнага зместу ў музеі дазваляецца толькі па ўзгадненню з адміністрацыяй музея.

         1.11. Дадзеныя Правілы наведвання музея абавязковыя для выканання ўсімі катэгорыямі наведвальнікаў.

         1.12. Дадзеныя Правілы могуць быць зменены і (або) ў іх могуць быць унесены змяненні і (або) дапаўненні ў выпадку ўзнікнення аб’ектыўных абставін, якія мяняюць парадак індывідуальнага і (або) экскурсійнага абслугоўвання наведвальнікаў музея.

 

 

  1. Правы і абавязкі наведвальнікаў музея.
    1. Наведвальнікі музея маюць права на:

2.1.1.наведванне музея ў адпаведнасці з рэжымам работы музея, а таксама на карыстанне паслугамі музея, у тым ліку платнымі;

2.1.2. атрыманне поўнай, дакладнай і своечасовай інфармацыі аб дзейнасці музея, за выключэннем інфармацыі, распаўсюджанне і (або) прадастаўленне якой абмежавана ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі;

2.1.3. работу з музейнымі прадметамі, навукова-дапаможнымі і сыравіннымі матэрыяламі ў парадку, устаноўленым Правіламі работы наведвальнікаў дзяржаўнай установы “Валожынскі краязнаўчы музей ”

 з музейнымі прадметамі, навукова-дапаможнымі матэрыяламі, зацверджанымі дырэктарам музея;

         2.1.4. абскарджанне ў адпаведнасці з заканадаўствам незаконных дзеянняў (бяздзейснасці) службовых асоб музея, якія абмяжоўваюць правы наведвальнікаў музея;

         2.1.5. праводзіць відэа-, фотаздымку без успышкі.

         2.2. Музей прадастаўляе наведвальнікам ў апошні чацвер кожнага месяца права бясплатнага (ільготнага) наведвання музея для агляду экспазіцый, створаных на аснове ўласнага музейнага фонду, а інвалідам I і II груп, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, грамадзянам, якія праходзяць альтэрнатыўную службу, дзецям дашкольнага ўзросту, дзецям-сіротам, дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, асобам з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асобам з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія атрымліваюць дашкольную, агульную сярэднюю, спецыяльную, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю, музейным работнікам – пастаянна.

         2.3. Наведвальнікі музея абавязаны:

         2.3.1. прад’яўляць уваходныя білеты наглядчыкам музейным па іх першаму патрабаванню і зберагаць іх да завяршэння агляду пастаяннай і (або) часовых экспазіцый музея;

         2.3.2. выконваць рэжым работы музея;

         2.3.3. захоўваць парадак і чысціню ў памяшканнях музея;

         2.3.4. захоўваць цішыню і не ствараць сітуацый, якія маглі б перашкодзіць агляду пастаяннай і (або) часовых экспазіцый музея іншым наведвальнікам музея і (або) экскурсійнай групе;

         2.3.5. выконваць патрабаванні работнікаў музея адносна захоўвання грамадскага парадку ў памяшканнях музея;

         2.3.6. бацькі і (або) асобы, якія суправаджаюць непаўналетніх, не павінны пакідаць іх без нагляду і кантраліраваць выкананне імі правіл наведвання музея;

         2.3.7. у выпадку выяўлення рэчаў, пакінутых без нагляду, тэрмінова паведаміць аб гэтым наглядчыкам музейным і (або) іншым работнікам музея і не прадпрымаць самастойных дзеянняў па іх выдаленню.

         2.4. Наведвальнікам музея забараняецца:

         2.4.1. праходзіць у экспазіцыйныя залы музея з сумкамі спартыўнымі, дарожнымі, гаспадарчымі і іншымі буйнагабарытнымі прадметамі, выкарыстанне якіх можа прывесці да пашкоджання экспанатаў і абсталявання пастаяннай экспазіцыі і (або) часовых экспазіцый музея;

         2.4.2. праносіць у залы музея напіткі і прадукты;

2.4.3. праносіць з сабой наркатычныя, легкаўзгараючыя, таксічныя, атрутныя рэчывы, піратэхнічныя і іншыя сродкі, якія могуць нанесці шкоду як іншым наведвальнікам музея, так і экспанатам, абсталяванню пастаяннай экспазіцыі і (або) часовых экспазіцый музея, іншай маёмасці музея;

2.4.4. наведваць музей у стане алкагольнага, наркатычнага і (або) таксічнага ўздзеяння;

2.4.5.  наведваць музей з жывёламі;

2.4.6. курыць, карыстацца мабільнай сувяззю і гучна размаўляць;

2.4.7. дакранацца да экспанатаў і абсталявання (асабліва шкляных вітрын) пастаяннай экспазіцыі і (або) часовых экспазіцый музея;

2.4.8. заходзіць у службовыя памяшканні;

2.4.9. праводзіць экскурсіі і культурна-адукацыйныя мерапрыемствы без дазволу адміністрацыі музея (згодна з артыкулам 186 кодэкса Республікі Беларусь аб культуры).

2.4.10. каменціраваць і (або) ўступаць у палеміку з навуковым супрацоўнікам музея, а таксама іншымі спосабамі перашкаджаць правядзенню экскурсійнага абслугоўвання.

 

  1. Правы музея
    1. Музей мае права:

3.1.1. змяняць час і тэрмін працы пастаяннай экспазіцыі і (або) часовых экспазіцый музея як у бок павелічэння, так і ў бок скарачэння з абавязковым папярэднім паведамленнем наведвальнікаў музея;

3.1.2. адмовіць у наведванні музея асобам, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага, наркатычнага і (або) таксічнага ўздзеяння;

3.1.3. скарачаць працягласць экскурсійнага абслугоўвання ў выпадку адначасовага наведвання музея некалькімі групамі;

3.1.4. закрываць пастаянную экспазіцыю і (або) часовыя экспазіцыі ў сувязі з правядзеннем культурна-адукацыйных мерапрыемстваў і (або) па тэхнічных прычынах;

3.1.5. выправадзіць з музея наведвальнікаў, якія парушаюць дадзеныя Правілы, без звароту кошту ўваходнага білета.

 

4. Заключныя палажэнні

4.1. Парушэнне дадзеных Правіл, а таксама нанясенне шкоды маёмасці музея, з’яўляецца падставай для прыцягнення наведвальнікаў музея да адміністратыўнай, матэрыяльнай і (або) іншых відаў адказнасці ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.